Гісторыя развіцця Міжнароднай федэрацыі інжынераў-кансультантаў (FIDIC – абрэвіятура назвы федэрацыі на францускай мове) непарыўна звязана з развіццём прафесіі інжынера-кансультанта ў агульным і з бурным развіццём у пачатку ХХ стагоддзя інстытута інжынераў-кансультантаў прынамсі, калі ўзнікла неабходнасць у каардынацыі дзейнасці нацыянальных асацыяцый інжынераў, дзе першапачатковай задачай з’яўлялася выпрацоўка адзіных стандартаў якасці паслуг, якія аказваюць незалежныя інжынеры.
Далейшае развіццё міжнародных сувязяў і фармаванне інтэрнацыянальнага інвестыцыйна-будаўнічага рынку выклікала неабходнасць у абмене вопытам і каардынацыі дзейнасці інжынераў-кансультантаў розных краін. У 1913 годзе падчас правядзення міжнароднай прамысловай выставы ў Бельгіі па ініцыятыве нацыянальных асацыяцый Бельгіі і Францыі адбыўся першы кангрэс інжынераў-кансультантаў, на якім была заснавана Міжнародная федэрацыя інжынераў-кансультантаў, якая аб’яднала пяць нацыянальных асацыяцый незалежных інжынераў-кансультантаў Еўропы.
Зараз у склад федэрацыі ўваходзіць каля 100 нацыянальных асацыяцый, якія ўяўляюць пераважную большасць практыкуючых інжынераў-кансультантаў. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лазане (Швейцарыя).
Асноўныя намаганні федэрацыі канцэнтруюцца на распрацаванні і публікаванні тыпавых умоў кантактаў дзеля выкарыстоўвання з мэтай рэгулявання ўзаемаадносін удзельнікаў міжнародных інвестыцыйна-будаўнічых працэсаў.
Акрамя гэтага, федэрацыя ажыццяўляе падрыхтоўку і правядзенне семінараў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў з наступнымі мэтамі:
- падтрымка высокага ўзроўню этычных і прафесійных нормаў;
- абмен думкамі і інфармацыяй;
- абмеркаванне праблем, якія ўяўляюць агульны інтарэс для асацыяцый, членаў федэрацыі і фінансавых інстытутаў;
- садзейнічанне развіццю прафесіі інжынера-кансультанта ў развіццёвых краінах.
Вялікае значэнне ў дзейнасці федэрацыі дачынна сучаснай практыкі будаўнічага і прамысловага развіцця мае метадалагічная аснова, якая ствараецца і замацоўваецца гэтай арганізацыяй ў мэтах садзейнічання развіццю інжынірынгу шляхам уніфікацыі і стандартызацыі метадаў здзяйснення праектаў. У гэтай сувязі федэрацыя стала здзяйсняе падрыхтоўку, выпуск і распаўсюджванне шэрага метадычных дапаможнікаў і рэкамендацый, якія прызначаны дапамагчы ўдзельнікам праектаў развіцця пры падрыхтоўцы і арганізаванні працы. Дзякуючы актыўнай дзейнасці федэрацыі ў галіне рэгулявання ўзаемаадносін удзельнікаў будаўнічага працэса, зараз у сусветнай практыцы склалася так называная методыка FIDIC, якая актыўна прастасоўваецца ў міжнародным будаўніцтве.
У шырокім сэнсе слова методыка FIDIC – гэта метад здзяйснення праекта шляхам правядзення наступных мерапрыемстваў:
- падрыхтоўка конкурснай дакументацыі дзеля правядзення аукцыёну на забеспячэнне тавараў, работ і паслуг;
- здзяйсненне работ і аказанне паслуг па праекту;
- арганізаванне і правядзенне тэндэрнага аукцыёну на тавары, работы і паслугі;
- вытворчасць работ.
У вузкім сэнсе слова методыка змяшчаецца ў выкарыстоўванні юрыдычных дакументаў (кантрактаў) устаноўленага прыклада, якія змяшчаюць правілы (умовы) здзяйснення будаўнічых праектаў. Дадзеныя дакументы друкуюцца федэрацыяй і распаўсюджваюцца на ўмовах адкрытага карыстання і доступу.
Тыпавая кантрактная дакументацыя FIDIC праз сваю простасць і паўнату, адлюстраванне складанасці ўзаемаадносін усіх удзельнікаў будаўніцтва хутка знайшла шырокае скарыстанне на прамыслова-будаўнічых праектах ва ўсім свеце. Дастаткова адзначыць, што ўсе асноўныя міжнародныя фінансавыя інстытуты (Сусветны банк, Еўрапейская Камісія, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і г.д.), а таксама буйныя дзяржаўныя і прыватныя заказчыкі і інвестары пры рэалізацыі сваіх праектаў выкарыстоўваюць дадзеную методыку і спадарожную ёй кантрактную дакументацыю. З улікам гэтай абставіны ў сучаснай практыцы будаўніцтва FIDIC сапраўды лічыцца галоўным заканадаўцам у галіне арганізавання і рэалізацыі праектаў.